Хлеб

Мікалай Дабранраваў

Хлеб жытнёвы -- з мукі, што прапахла мякінай...
Не забыта вайна, час дастаўся такі нам.

Везлі хлеб на падводзе, а зіма ветрам лютым
астуджала мякіш, які елі мы потым...

Ах, які ён быў смачны! А калі -- яшчэ цёплы.
Я ніколі не ўспомню, каб хлеб быў засохлым.

Хлеб -- з дзіцячай рукі, што ўзгадалі цяпер мы.
Дык чаму ж ён быў смачным для нас, нібы пернік?

Можа быць ад таго, што з цяплушкі салдаты
хлеб ваенны парой аддавалі рабятам?..

Парадніліся ўсё ў тыя дні перад хлебам;
перад страшным і цёмным ад "юнкерсаў" небам;

перад кожнай мясцінай -- з лясной абаронай;
перад той вось паштоўкай, што пахла патронам;

перад крыкам "ура" і блакадным тым болем;
перад пленам і воляй, перад дымам і соллю.

Хлеб, што з затхлай мукі, мы цяпер узгадалі...
І салдаты, і маршалы хлеб той з'ядалі.

Елі, быццам з мальбой,
хлеб -- з мякінай падмоклай.
У вайну я не помню нават крошкі засохлай...

За вітрынаю -- хлеб -- зноўку мяккі і свежы.
Што ж так хочацца крыкнуць:
"Мы -- такія ж, такія ж!"

Ржавы мінны асколак прыхавалі асінкі --
апякаючы смак гаркаватай скарынкі...

Булку кінуць пад ногі хтосьці зможа сягоння.
Хлапчуком я не ведаў нават крошкі засохлай.

Засталіся ў жывых.
Стала іншай дарога.
Мы чарсцвеем, як хлеб, якога ў нас многа.

(Перевод с русского языка на белорусский язык)


Рецензии