На трауня цымбалах спрабуе душа...

На трАўня цымбАлах танцуе прамень,
І чмель так дзынь-дзынькае звонка,
Свой тэрмін адбыўшы ў зімовай турме,
Вясной насычаецца звОнку.

РассЫпаўся сонцамі зноў дзьмухавЕц,
Юнак, ён улЕтку ссівЕе,
Ды срэбра пакіне маёй галаве
І лёгкую рыфму навее.

Люляюць маленькіх і госці-шпакі,
Кватэраю цешацца новай...
Усё адраджаецца...Водар такі
Парфумы Вясны адмысловы.

На траўня цымбалах спрабуе душа
Адчуць і сваё аднаўленне,
КранАючы струны нясмела спяршА,
А потым з вялікім натхненнем...

Прытуліцца Муза, пачуўшы матыў,
Нібыта сястра пры сустрэчы...
Дай Бог, каб запАл той яшчэ не астыў,
І ясны каб дзень быў і... вечар!

7.05.2017   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
"Дай Бог, каб запАл той яшчэ не астыў,
І ясны каб дзень быў і... вечар!" - Верно, родная!.
Обнимаю обережно.

Лена Север   28.05.2023 11:19     Заявить о нарушении
Здравствуй, обережная душа! Мечтаю завтра тебя увидеть в радужном твоём поместье вечерком, если не будешь занята... Пока только мечтаю.

Ядвига Довнар   28.05.2023 12:41   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.