З першымi дзьмухауцамi

Жаўцізной дзьмухаўцы расквітнелі
у нябёсах адбіткам луны...
Іх пялёсткі на ўзвышшы п'янелі
ад вусьцішнае цішыні...
Юны травень крыламі бусловымі,
зелянінай пакрыўшы палі,
у нябёсах чырвона-барвовымі
ліхтарамі зайскрыўся ўдалі...
Па-над узгоркам магутным і велічным
у нябёсах разліўся атрамант...
Зьнічкі ціха мігцяць сваёй безліччу
адбіваясь у аблокавых брамах...
Ускаласілася рунь вечаровая...
Расплылася зараснікам нега...
І завея ўначы дзьмухаўцовая
ўзнялася камочкамі снегу...

4 траўня, 2017


Рецензии