Беларусь мая
на Палессе са смуткам глядзіць:
тут квітнець верасам,
сваёй песняй прастор маладзіць.
На пакутнай зямлі
вырастаюць гаркавыя лозы,
па зялёнай траве
сцеле промні світанак бялёсы.
Беларусь мая, родная зямля --
песні партызан, сосны ды туман.
Песні партызан -- моваю былін --
слухаюць палі слаўнае зямлі!
Наша памяць вядзе
да сцяжын партызанскіх лясных,
бо яны зарасці
не змаглі да сучаснай вясны.
Помнім мы пра вайну --
боль у сэрцах сям'і амаль кожнай.
Няхай дзеці растуць,
няхай будзе бацькам нетрывожна!
Белы бусел ляціць
над Палессем, над ціхім жнівом.
Белы бусел глядзіць,
як мы -- мірныя людзі -- жывём.
Не змаўкаюць званы,
льецца спеў галасамі святымі...
Галасамі матуль,
што спявалі калісьці ў Хатыні.
Беларусь мая, родная зямля --
песні партызан, сосны ды туман.
Песні партызан -- моваю былін --
слухаюць палі слаўнае зямлі!
(Перевод песни "Белоруссия" на белорусский язык)
Автор -- поэт Н. Добронравов, музыка А. Пахмутовой.
Свидетельство о публикации №117050609612
Поспехаў Вам, Наталля, і натхнення.
Мірнага сонейка усім!
З павагай, Ала.
Алла Богуш 24.07.2017 07:18 Заявить о нарушении
З радасным настроем я дзякую за ўважлівыя адносіны да тэксту.
Няхай жа будзе мірным наша неба, летняга сонейка і цяпла ўсім!
З пажаданнямі поспехаў у творчасці
Наталья Позднякова Юрченко 24.07.2017 07:33 Заявить о нарушении