Не кажы мне аб таленце звонкiм

Не кажы мне аб таленце звонкiм,
Аб вышынях, якiя адкрыў.
Я хацеў бы застацца не вонкiм,
А нябачным, тым, што адкрыў...
Не спасцiгне таго гэта вока,
Што палюе, каб лёгкай цаной
Назапасiць з любога вытока
Альбо скрасцi любою цаной!..
Зазiрнi мне ў вочы, царыца.
Прытулi - i я стану табой.
Не таму, што хачу замірыцца,
За багаццем схавацца з табой...
Я бярог на папiрусе веды
I дзе Пушкiн - ты вер мне - бываў.
Ён адкрыў, што i я адкрываў, -
З тых часоў не змянiлiся веды...
Я хацеў бы застацца не вонкiм,
А нябачным, тым, што стварыў
У вышынях, якiя адкрыў,
Калi жыў і смяротным i вонкiм...


Рецензии