Кот

Кот залез на хатнi ганак,
Каб сустрэць прыгожы ранак.
Лапы к пысе падцягнуў
I ўжо амаль заснуў.

Як з’явiўся пiск знаёмы,
Баязлiвы i вядомы.
Гэта мыш бяжыць у нару
I крычыць «Знайшла ваду!».

Аж  саскочыў  коцiк з ганка!
Бо прыдумана падманка!
Хоча мышку зараз з’есцi
I да дзетачак далезцi.

«А я ведаю,  дзе болей!»-
Варкатаў - вiтайся з воляй!
«Пакажы сваю нару-
Прытягну туды ваду»

I пабегла мышка прочкi,
Цераз травы i лiсточкi.
Ён за ёй i вельмi хутка
Зiрк – стаiць сабакi будка.

Кот падумаў там нара…
I забег туды дарма!


*пыса - мордочка


Рецензии