Пазова

Пазова.

Дух хаціны той сьляпечай,
З пахілёнаю шулой,
Дух двара, дзе хлеў асеўшы  -
Як павязаны са мной.

Дух драўляный, дух языцкій,
Дух радзіміцкіх лясоў,
Дух мінуўшчыны сунічнай  -
Да мяне прытул прывёў.

Прыблукалі, прылуналі
Па-над Полем палавецкім:
Не з татарам балявалі,
А шукалі аднаверца.

Дух-Сварожыч, дух-Перуныч,
Дух-Радзіміч  -  прыбылі,
Прыпаднесьлі сьвенты руны
На зварот шляхоў маіх.

Бо Айчыну  -  не спадманеш,
Як дзяўчыну пятачком,
Без яе  -  чужым ёй станеш,
У Поле  -  камнем-дзічаком.
-19.03.17.


Рецензии