Роднай вёск свет

Перабудовы новы след
Нарадзіў шыкоўны свет.
Даўно няма былых садоў,
Акацый, вежавых слупоў.
 
Ды, зрэдку кволы бэз тырчыць,
Таполю зрэзалі для дроў,
У маіх вачах наўзрыд крычыць
Вясёлых успамінаў роў.

Клапотны дзень, ручай цурчыць.
У полі з ранку сеў гурчыць.
На лузе пчолаў карагод:
Сваім гуртком жыве народ.

Паўзе чаромхі дзіўны пах, 
Гуляе па лясных шляхах.
Гляджу на любай хаты дах,
Зноў крочу па старых слядах.

Смароды куст схаваўся ў кут.
Тут, за плятнём, кліча каза.
Крычыць, вітае ля двара
Руплівец пеўнік-ягаза.
 
Збіраю думкі ў свой радок:
Пачуцці радасцю пякуць…
Звоночка родны завіток
Упляту ў шчырых слоў шывок.

Сябровак чую галасы.
За вёскай ззяюць каласы,
Суквецці каляровых траў...
Бядоты час мой край застаў.

Пляту з родных ніў любоў,
Дзе сагравае душу кроў.
На скронях мрояць туманы,
Забыты гук начной трубы.

Перабудовы новы след
Нарадзіў шыкоўны свет.
Даўно няма былых садоў,
Акацый, вежавых слупоў…
05.05.2017


Рецензии