Мне не хапае вунь той маладосц

Мне не хапае вунь той маладосці,
Што ляжыць у кутку на паліцы.
“Нармалёва” – штодзённа зайздросціць,
Калі табе дзеcьці пад трыццаць

Бадзяцца ў пошуках сэнсу,
Хаваць свае вочы за шэры каўнер.
“Звычайна” – калі тваё месца:
Прадавец у крамах шпалер.

І шукаць зноў у кожным шпіталі
Цвярозых ад лёсу людзей.
“Выдатна” – калі на пытанні
Адкажуць узроўнем падзей.

Здаецца, галоўная тэма –
Каханне на ложку без слоў.
Жыццё – гэта проста сістэма,
Якая працуе “so slow”.


Рецензии