Кал будуць мяне цалаваць

Калі будуць мяне цалаваць
Твае вусны з салодкай любові.
Абяцаю табе не пісаць,
Не чытаць гэтых вершаў ніколі.

Хай мяне тут чакае прысуд,
І жыццё ў чужым пастарунку.
Я не здохну ад жорсткіх пакут
Гэтабудзе табе падарункам.

І калі зноў сюды прыляцяць
Крумкачы на пустую магілу.
Я цябе буду вечна чакаць,
І кахаць пакуль сам не загіну.


Рецензии