Прадчуванне

Што сляпым наканавана лёсам
занавесіць шэры небасхіл.
Моўчкі плачуць сціплыя бярозы
ля ракі, плывучай ў далячынь.
Доўжыцца жыццё, як плынь у срэбры,
ды не зазірнуць за гарызонт.
Свет, як перад Тайнаю вячэрай,
сцішаны стаіць перад крыжом.
Што ёсць крыж, калі не ключ і брама
на шляху спрадвечным да сябе.
Ён дастаўся ў спадчыну ад мамы,
ды нясці яго ўсё цяжэй.
Не чуваць здалёк яшчэ зязюлі
І трывожных выбухаў грымот,
толькі сэрца непакой чамусьці
аплятае, як іржавы дрот.


Рецензии