Незнаёмке
Чорныя боты амаль кранаюцца падлогі...
Заліты валасы дажжліва-сонечным святлом...
І ваша блуза адцення спелага глогу
змяшалася з трускалкавым цяплом...
І вы сядзеце нібыто на адпачынку...
На беразе, дзе нікаго няма...
Пашанцавала мне хоць некалькі хвілінак
глядзець, як седзяце вы тут адна...
22 красавіка, 2017
Свидетельство о публикации №117042302836