Сьнег красавiцкi засыпау Вялiкдзень...

***
Сьнег красавіцкі засыпаў Вялікдзень
маннаю белай крупой...
Вецер паўночны ўносіць наш тыдзень.
Як мне сустрэцца з табой?..
Час не чакае... Сэкундная стрэлка
наперад сьпяшыць уляцець...
І не пакрыецца гжэллю талерка...
Сьнег перастане рыпець...
Ў шкляных нябёсах адцення агрэсту
не адаб'ецца любоў...
Анёльскую постаць у сьнежную весну
не абдыму я ізноў...

16 — 17 красавіка, 2017


Рецензии