Радзiме
Як толькі сэрца захоча,
Бо толькі ў цябе, у Радзімы маёй
Такія ясныя вочы.
Калі паміж намі абшары ляжаць,
Нязвонкай становіцца песня,
Мне хочацца разам з табою спяваць,
І ўзімку, і ўлетку, і ўвесну.
Бацькоўская хата сагрэе цяплом,
Сустрэне матуля з усмешкай,
Аднойчы цудоўным, сонечным днём,
Вярнуся дахаты я з песняй.
Калі б крылы былі, да цябе прыляцела,
І ў зялёным бару на галінку прысела,
Тут і дыхаць лягчэй - водар траў сакавітых,
Тут і сэрцу мілей ручаёчак забыты.
Няхай кружыцца ў небе белы бусел,
Няхай квітнее прадзедаў зямля,
Табой Радзіма шчыра ганаруся,
Ты васільковая мая!
Свидетельство о публикации №117041810944