Ты аб чым мне шапочаш, чароце?
Мабыць сумна табе, як і мне -
Слухаць крэч бугая на балоце
І рыпенне рапух у купінЕ.
Назіраць, як зацягвае багна
Маладыя бярозкі з гаёў,
Пакрысе, ненасытна і прагна,
Як лянота сваіх гультаёў.
Многа зараз гавораць пра веру
І ўсё болей пра шлях на той свет.
З кожным годам усё менш у яго веру.
Безвыходнасць, як кажа сусед.
Што яму застаецца, старому?
Верыць толькі, што багну міне.
Бачыш дрэўца? Пасля буралому,
А, як быццам, было на вайне.
Усё жыццё, ты, чарот, у балоце.
А чаму? Бо прыжыўся , прывык.
Мо таму і шапочаш ў самоце,
Што у багне па самы кадык.
Фото интернет.
Чарот - на русском - камыш.
Бугай - на русском - выпь.
Багна - на русском - топь.
Свидетельство о публикации №117041511150
З павагай,
Виктор Любецкий 20.04.2017 05:54 Заявить о нарушении