Чарнобыльская хмара

Чарнобыльская хмара над зямлёй
Нагаласіла горыч ды пакуты;
Праліла слёзы дажджавой віхрой*,
На крылах скінула нам смерці путы.

Збянтэжана глядзяць наўкол сады.
Прыйшла бяда расаднікам праклятым.
Ліхтар схіліў свой капялюш сівы.
Прыкрылісь кветкі хусткамі ля хаты.

Палеткі з сухастоям ладзяць баль.
Крумкач наведаў кінутыя краты.
Мой кут, як жыць, калі тваю вуаль
Звіваюць не нашчадкі, а салдаты.

Суполкам думкі, нібы рой, гудуць.
Цень успамінаў корміць мёдам горкім.
Нажаль, люд едзе толькі памянуць
Былыя хаты, родныя пагоркі.
14.04.2017 г.

*віхрой (дыялектнае слова), - віхурай,(па-руску - вихрь)


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →