Дзiцячае сэрца на друзачкi...
ад выбухаў навальніц
асколкамі дробных гузікаў
асыпалася ніц...
І белым туманам калыску
пакрыў нерухомы спакой...
І снежна-цагляны прысак
развеяўся над ракой...
І водгулле грому гарматы
расплылася па лясах...
І цень ад астыўшай гарбаты
адбіўся на сумных вачах...
13 красавіка, 2017
Свидетельство о публикации №117041410304