Радасць зямная

І табе я на снезе складаю
невясёлыя, шчырыя вершы…
i снег тае ад слова «кахаю».    
(Вiктар  Шнiп 
«У храме зямнога кахання»)

Толькi,
вось толькi пайшоў сняжок,
кружыцца пухам празрыстым.
Радасць зямная –
кахаць бы душой,
сэрцайкам юным i чыстым!

Тое святло,
што юнак знайшоў,
хоча каханнем назвацца...
Кружыцца зноў белы-белы сняжок,
будуць узоры стварацца.

Будуць сняжынкi святлом здзiўляць,
будуць здзiўляць прыгажосцю.
Вулiца будзе людзей наталяць
цiхай сваёй маладосцю.

Толькi,
вось толькi пайшоў сняжок,
свецяцца мудрасцю вочы.
Радасць зямная –
дзень ззяе, як шоўк,
сум зберагае для ночы...

Тое святло,
што юнак знайшоў,
хоча  каханнем назвацца...
Кружыцца зноў белы-белы сняжок,
будуць узоры стварацца!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →