Пражскiя камянi

Пражскія камяні.
Трамваі. Ля Влтавы.
Бажніцы, дзе дні
Позірк славы
Не сцёртых вякоў;

Хвалі несмяротныя,
Вятры ацалелыя,
Зычлівыя! Родныя.
Павевы засмелыя,
Каб парасткам быць

Гісторыі, - тчэцца
Вір судакрананняў,
Жыццё апячэцца
Да выбітных зданяў...
Туземцу на дзіва.


Рецензии