Ранiшнiя нарысы

І. Ранак над Прыпяццю
(Ляскавічы)

Твой у нябёсы вечны, млечны шлях...
О, Прыпяць!.. Неруш Беларусі...
Прамёрзлы дзёран на тваіх палях...
Зямля прамерзла на палях...
Твой у нябёсы вечны, млечны шлях...
Да зёлак восеньскіх далонню дакрануўся,
У некранутых хвоевых лясах...
Твой у нябёсы вечны, млечны шлях...
О, Прыпяць!.. Неруш Беларусі...

24 верасня, 2016


II. Ранак над Лошыцай
(Мінск)
 
Заледзянелая пара туманнай дымкай
Зноў пакрывае шчэ й зялёныя палі...
Крумкач сядзіць на беленькай галінке...
Заледзянелая пара туманнай дымкай
Старую вёску засцілае ў далі...
А ў вышыні!.. А ў вышыні заззяла сонца на хвілінку...
Заледзянелая пара туманнай дымкай
Зноў пакрывае шчэ й зялёныя палі...

17 кастрычніка, 2016


III. Ранак над Дняпром
(Магілёў)

Сустракаюць мяне над Дняпром
Ільвы, што, як варта, стаяць...
Ціхім ранкам, таямніча-нямом
Сустракаюць мяне над Дняпром
Камкі снегу, што, як зоркі, мігцяць...
Парадніўшысь з Ільвом-ваяром,
Сустракаюць мяне над Дняпром
Ільвы, што, як варта, стаяць...

2 снежня, 2016


IV. Ранак над Вілейскім вадасховішчам
(Сосенка)

Шыбуюць чаплі па вадзе,
Высока ногі падымаючы...
Па летнім беразе ў чарзе
Шыбуюць чаплі па вадзе,
Нікога з нас не заўважаючы...
Сонца ўжо ўстала...
А мы на беразе сядзем...
Шыбуюць чаплі па вадзе,
Высока ногі падымаючы...

6 снежня, 2016


V. Ранак над Нараччу
(Нарач)

Ды не спяшайся ты... Пастой...
Толькі зірні, якія тут прасторы...
Пашпацыруй па беразе са мной...
Ды не спяшайся ты... Пастой...
То быццам апынулася ў мора
Сахара!.. Залітая бясконцаю вадой...
Ды не спяшайся ты... Пастой...
Толькі зірні, якія тут прасторы...

6 снежня, 2016


VI. Ранак над Свіслаччу
(Мінск)

Выкочваецца з-за ўсходу сонца,
Жаўтком вясковым асвятляя ранак,
Навокал абуджае ўсё бясконца...
Выкочваецца з-за ўсходу сонца...
Я выйшаў на пастэльна-ружы ганак,
І доўга назіраў, як на далоньцы:
Выкочваецца з-за ўсходу сонца,
Жаўтком вясковым асвятляя ранак...

4 сакавіка, 2017


VII. Ранак над Інам
(Эбс)

Перальваецца Ін маціцовы...
Адбіваюцца ў ім нябёсы...
Бляскам нежным іскрыста-барвовым
Перальваецца Ін маціцовы...
А над ім у аблоках бялёсых
Свеціцца месяц махровы...
Перальваецца Ін маціцовы...
Адбіваюцца ў ім нябёсы...

22 сакавіка, 2017


VIII. Ранак над Севанам
(Севан)

Сонца ўстае над Севанам
З-за верхалінаў гор
Пахне навокал шафранам...
Сонца ўстае над Севанам,
Пяшчотна галубіць чабор...
Сяджу я на беразе рана —
Сонца ўстае над Севанам
З-за верхалінаў гор...


22 сакавіка, 2017


IX. Ранак над Разданам
(Ерэван)

Між гор, між Ерэвана
Цячэ рака Раздан...
Гляджу я апантана
Між гор, між Ерэвана
Як сонца пяе нам
На золаку духмяным...
Між гор, між Ерэвана
Цячэ рака Раздан...

23 сакавіка, 2017


Рецензии