Лiст Пятру Фёдаравiчу

Хачу прызнацца Вам, дзядуля,
Як мне прыемна гэта гаварыць!
Як моцна й крэпка Вас люблю я,
Бо навучылі Вы мяне тварыць.

Вы далі веды мне ў мастацтве болей,
Чымсь нечуваныя гаворкі пляткароў.
“…У жывапісу кожны колер
павінен быць насычан, быццам кроў…”

Я памятаю, як мы з Вамі пачыналі.
(Тут лепш было па-ерхаўскі сказаць) “…Быў жах…
Мяне Вам, як раба, аддалі…”
А зараз гэта смешна аддаецца ў вушах.

“…У нас ёсць з Вамі повязь таямнічая…”
Я думаў у машыне, едучы да Вас.
“…Я дзякую Нябёсы і Усявышняга,
Што пазнаёміў і так зблізіў нас…”

“…Тут Ерхаў краявід так захапляе…”
Падумаў я, як на Вілейшчыну ступіў.
“…І некранутасць сосенак здзіўляе…”
Усё разважаў, калі па лесе з кошыкам хадзіў.

Успамінаю, як абабак рэзалі ў пасадках,
А потым да паўночы чысцілі лісіц.
Ваўнянак, баб, гаркух прыводзілі ў парадак,
Ну а пад раніцу, нібы забітыя, храпелі ніц.

А у наступны дзень рабілі лазню:
Шмат дроваў накалолі. Напалілі печ.
Ураз пераадолеў я з баяззю,
Калі ўцяміў: ерхаўская па;ра ; цуда-рэч!

Зайграла восень ужо на клёнавым лісце,
А я ўсё лета ўспамінаю, быццам казку.
Таму я напісаў у сваім лісце
Гісторыю сяброўства нашу ў красках.

Прамазаўшы канверт сваёй сліной,
Атрамантам “...З павагай...” напісаў прыгожа.
А запячатаўшы, паклаў перад сабой,
Каб адрас напісаць мне асцярожна.

Я зграбна вывеў ад рукі,
Чымсь клеіць марку ў вугле верхнім:
“Дом пяцьдзесят другі,
Раён Вілейскі, вёска Ерхі”.


чэрвень — лістапад, 2016


Рецензии