Калядны вянок санетау
У гэты дзень мароз ланіты
Усе колерам пакрыў чырвоным...
У іканастасы лапкі ўвіты...
Чуваць наўкол бразготкаў звоны...
З краёў далёкіх, невядомых
Мяце завея, навальніца...
З павету маразоў суровых
Грыміць настойліва званіца...
Рамізнік дзёргае за лейцы...
Рыдван нясецца па дарозе...
І зграбны пан у камізэльцы
Арэхі лушчыць на марозе...
Ён нос, і лоб, і вушы, пальцы
Кусае моцна, да румянцу...
II
Кусае моцна, да румянцу,
Мароз, што толькі не прыкрыта...
Прыгатаўляемся да танцу,
Сустрэць каб пана з яго світай...
Прагналі смагу ўраз алені,
Мяхі, цюкі дзядулі-пана
У хату перанеслі, селі,
І слухаць пачалі васпана...
Расказваў ён такія казкі,
Што не прысніліся б нікому...
Пра дні чароўныя, пра маскі...
Усё падабалася малому і старому...
“Узрыў снегавога дынаміту —
Зямля ў мароз нібы з граніту!..
III
Зямля ў мароз нібы з граніту!..
Такая галаледзіца наўкол,
Што пазлізнешся — станеш ураз зарытым,
Адразу снег залезе пад падол...
Якія ў нашых там краях сасёнкі!..
Да лапы дакранешся і замрэш...
Дзіцяткі, апранайце жа валёнкі!..
У дзіўны лес пакрочым, урэшце-рэшт!..
Такую елачку мы знойдзем,
Каб дакраналась да нябёс...
І разам весела мы пойдзем
У пляс, каб не замёрз наш нос...
Будзем кружыць у калядным танцу...
Лёд на рацэ быццам з фаянцу!..
IV
Лёд на рацэ быццам з фаянцу!..
Канькі ў рукі і ўпярод!..
А на заснежанай палянцы
Збярэцца назіраць народ...
Кружыцца будуць нашы дзеткі
Усім хопіць месца, усе едны:
Бацькі і юныя падлеткі...
Як добра, калі маразы!..
Як рад вас бачыць я, радныя!..
Даўно не прыязджаў сюды...
За год ужо падраслі малыя...
І дастаюць да барады!..”
Святыя набліжаюцца дзянькі... Сціхае бег...
І нашыя грахі занёс ужо снег...
V
І нашыя грахі занёс ужо снег...
Год пачынаем з чыстага ліста...
Асэнсаванне лёсу, вех
Да нас прыходзіць у час паста...
А пан усё весяліць дзяцей
Яны ужо прымасціліся ля печы...
Расказваў ім, як дуе ветравей,
Далёка, там за вёскай, на зарэччы...
Пакуль бацькі вячэру гатавалі
Дзядуля-пан з дзіцяткамі спяваў...
Частушкі-песенкі усе разам выдумлялі,
Пакуль абрад калядны не настаў...
Апоўначы сціхае лад жыцця:
Памазаная мёдам стыне ўжо куцця...
VI
Памазаная мёдам стыне ўжо куцця...
І жоўтая свяча пакоі асвятляе...
І засынае ў калысачке дзіця...
Малютке калыханку пан спявае...
Куццю расклалі кожнаму ў талерку...
Яна шчэ й з макам... Смачна есці...
А пан усё глядзіць у люстэрка,
Каб казку ў вёсачку прынесці...
За вокнамі мяце завея...
Снег камякамі ападае...
Ва ўсіх жыве адна надзея...
І полымем душа палае...
І водгулле не чутна рэх...
Святыя дні насталі... Сціхнуў смех...
VII
Святыя дні насталі... Сціхнуў смех...
Ціха жывёліны ступаюць...
А камякі усё ападаюць на іх мех,
Але ж яны таго не заўважаюць...
Ніхто не заўважае скрэжат цісу,
Ступаюць па магчымасці бясшумна...
І толькі ў печы ўсё патрэсківае прысак:
Яму ў цішыне магчыма сумна...
Сям'я ўся моліцца за светлыя Каляды...
І мёртвая настала цішыня...
Ніхто нікому не дае парады:
Да нас іх пасылае вышыня...
Паколькі час усяму суддзя,
Зло тоіцца ў тумане небыцця...
VIII
Зло тоіцца ў тумане небыцця...
Яно не можа вытрымаць такую сцюжу...
Яно баіцца самаго жыцця:
Не ладзіць з ім ніколі і не дружыць...
Яно баіцца позіркаў святых,
Глядзяць што на яго з халстоў ікон...
Яно баіцца нават тых,
Хто ўжо схаваўся за адхон...
Яно не можа вытрымаць натугі
Самога tempus edax rerum...
Яно ў аковах моцнае папругі...
У сваю магутнасць ужо само не вера...
Пакуль нясе яно цяжэйшы свой цяжар,
Усяночну службу пачынае ўжо святар...
IX
Усяночну службу пачынае ўжо святар...
У царкву натоўп даўно прыйшоў...
Прыгожа асвятляецца алтар
Чароўным ззяннем жоўтых ліхтароў...
На клірасе стаяць з малітвай пеўчыя
Запоўнен храм, што яблыку не ўпасць...
Дзяды, бабулі, хлопчыкі і дзеўчыны —
Ніхто не будзе ў гэту ночку спаць...
Усе хрэсцяцца і разам “Верую...”
Ва унісон за хорам радасна пяюць...
У царкве з народам у цуды веру я,
На крылах мар Каляды прылятуць...
Глядзіць народ на прыгажосць наўкол...
І захапляе звон калакалоў...
X
І захапляе звон калакалоў...
А справа йдзе ўжо да ранку...
Світае, і натоўп ідзе дамоў
Прыгатаўляцца да каляднага сняданку...
Бабуля фартух ураз адзела,
Матуля варыць узвар барвовы...
Дзядуля, не прыкрыўшы цела,
Пайшоў на двор рубіці дровы...
А дзе ж наш пан?.. Дае храпа;кі...
Але вось цуд: пад ёлкай падарункі...
Бабулі ; хустка, а дзіцям ; прысмакі,
Матулі ; белыя карункі...
Сустрэлісь з казкай твар у твар:
Усе вераць ва ў здзяйсненне мар...
XI
Усе вераць ва ў здзяйсненне мар...
А дзе ж дзядулін падарунак?..
Крычыць жа ён:“Цэ Божы дар!..
У сараі я вяду рахунак,
Але ж сягоння нейкі цуд:
Убачыў новую сякеру,
Чугунны плуг ну вагай у пуд!..
Мара збылася, у цуд паверу!..”
Усё гатуецца, пячэцца:
Сугучча пахаў розных страў...
Пад поўдзень і народ збярэцца:
Усе, каго наш пан пазваў...
Ніхто васпана не падвёў:
Стол повен страў, пітва, гасцёў...
XII
Стол повен страў, пітва, гасцёў...
Што толькі не стаіць на ім!..
Гарбата зёлкавая з родных нам палёў...
Фаршыраваны яблыкам налім...
Зацірка, бульба, селядец,
Квас, карасі, кулага, бабка...
Еш усё і будзеш малайдзец —
Прыгатавала маці, бабка...
Усе паселі за сталы...
Расказваць тосты потым сталі...
Калі ўжо поўдзень наступіў,
Адзін другога віншавалі:
“Каляды Божа нам прынёс!..
Заззяла зорка нам з нябёс...
XIII
Заззяла зорка нам з нябёс...
Нас накіроўвае наперад...
Каб светларадасным быў лёс...
Каб не папаліся мы ў нерат...
Каб усе нястачы, беды, кпіны
Нас стараною абыходзілі...
Каб болей дрэнныя навіны
Да нас ніколі не прыходзілі...
Усё жыццё ў людзей такое:
То плачуць, то ўжо слёзы выціраюць...
Але не заўважаючы былое,
Галоўнага паслання усе чакаюць...
Паўднёвы вецер навіну прынёс:
Ён нарадзіўся — наш Ісус Хрыстос...
XIV
Ён нарадзіўся — наш Ісус Хрыстос...
Але ўсе мы засталіся такімі,
Якімі і былі... Нібыта стос
Папер, які плыве па плыні
Вялікай паўнаводнае ракі,
Мы тонем пад сваім цяжарам...
Чакае нас усіх лёс такі,
Пакуль не разгарыцца ўсё пажарам...
Але надзея ўсё-такі жа ёсць,
І пан на лодцы падбярэ паперы...
Адкрые дзённік, напісаўшы "Прыгажосць...",
Зачыніць наглуха загадкавыя дзеры...
Пачне пісаць на белым аксаміту:
"У гэты дзень мароз ланіты...
XV
У гэты дзень мароз ланіты
Кусае моцна, да румянцу...
Зямля ў мароз нібы з граніту!..
Лёд на рацэ быццам з фаянцу!..
І нашыя грахі занёс ўжо снег...
Памазаная мёдам стыне ўжо куцця...
Святыя дні насталі... Сціхнуў смех...
Зло тоіцца ў тумане небыцця...
Усяночну службу пачынае ўжо святар...
І захапляе звон калакалоў...
Усе вераць ва ў здзяйсненне мар...
Стол повен страў, пітва, гасцёў...
Заззяла зорка нам з нябёс...
Ён нарадзіўся — наш Ісус Хрыстос...
7 — 14 студзеня, 2017
Свидетельство о публикации №117032503786