Калыханка. Пераклад з армянскай
Прыйдзі, салавей мой, кінь свой сад і лес,
Я хачу, каб сыну песняй сон прынес:
Але ж ён усё плача, не з'яўляйся, не.
Быць прыслугачом не жадае, не:
Прыйдзі, жаўрук чубаты, хай усе луга
Калыхаюць сына, яму спаць смага,
Але ж ён усё плача, не з'яўляйся, не.
Быць ераманахам не жадае, не:
З дзеткай развітайся, туркаўка, з гняздом,
Спевамі сваімі прынясі ты сон:
Але ж ён усё плача, не з'яўляйся, не,
Быць тым, хто смуткуе не жадае, не:
Злодзейка-сарока, срэбралюбка,
Сваім буркаваннем калыхай сынка:
Але ж ён усё плача, не з'яўляйся, не,
Сын мой гандляром быць не жадае, не:
Кінь сваю ахвоту, храбры сокале,
Можа тваю песню сын паслухае...
Мой сынок заціх, як ты прыляцеў,
І заснуў нарэшце пад жаўнераў спеў:
22 лістапада, 2016
Свидетельство о публикации №117032503693