У лютаускiм тумане
зацянула раннім золкам Лошыцу...
І на белым шчэ й пакуль дыване
зёлкі веснавыя ўвазрошчуцца...
Гонкі гай пунсоваю пялёнкаю
ўвесь пакрыўся ў марозны дзень...
Шпацыруеш сцежкай пад сасёнкамі,
праз галіны прабіваецца прамень...
Асвятляе ён твой твар прыгожы,
кветку невядомую нікому...
Прабягае між кустоўяў вожык,
Не паказваючы свету сваю стому...
Лёд шчэ не растаў... Іскрыцца срэбрам,
усю раку маршчынамі пакрыўшы...
Да крыніцы падыйшоў са старым цэбрам,
доўга так стаяў, нібы застыўшы...
Па слядам тваім шчэ доўга
не прайдзе ніхто ў гэтае глушы...
Твая мякка вытаптаная дарога
некранута будзе жыць у маёй душы...
У туманных узлятаючы аблоках,
будзеш доўга пад нябёсамі лунаць...
Крыллямі ўзмахнеш, што нават вока
не паспее ўгледзець тваю стаць...
Ззяючы ліхтарыкам у цішы,
йдзеш наперад плаўнаю хадой...
Я, спыніўшыся павольша на ўзвышшы,
зразумеў, як добра быць з табой...
28 лютага, 2017
Свидетельство о публикации №117032503260