Падарожны дыярыуш
(Смаленск)
На далоні дзядулі Абова
ззяе чырванню жменя граната,
светам яркім і нежна-барвовым...
І пунсовасць з адценнем гарбаты
ранкам будзіць мяне крышталёвым...
II. Жменя чарніц
(Палонка)
Далонь дзядулі Мікалая
пакрыта жменяю чарніц,
ультрамарынам уся палае...
Кроў льецца з ягадных крыніц
і, асвяціўшы твар, знікае...
III. Жменя клубніц
(Крошына)
Ядранаю пунсовасцю трускалак
бабулі Мар’і ўпрыгожаны ланіты...
Світае... Сонца ўстае на ганак...
Расой хрустальнай цалкам шчэ й пакрыты
клубніцы, што сустрэлі свежы ранак...
IV. Жменя семак
(Ерэван)
Гуталінавым бляскам сланечныя семкі
у бабулі Гаянэ на далоні іскарацца...
Адбіваючыся ў мацунавай пенке,
каб у памяці нашай надоўга застацца,
граюць чорна-блакітныя гузікі-зрэнкі...
V. Жменя валоскіх арэхаў
(Прошян)
Магутная далонь керы Сцяпана
ўсеяна валоскімі арэхамі
Яны нядаўна з дрэва шчэ сарваны,
і водар ёду раздаецца рэхам,
нібы ўздоўж Арагаца пах шафрана...
VI. Жменя чарэшань
(Джрвеж)
Дзядуля Генрых на далонях
трымае спелыя чарэшні...
На некранута-жоўтых гронях
яны, паспеўшы ў Джрвежы,
блішчаць адценнем маціцовым...
VII. Жменя абрыкосаў
(Нор-Ачын)
Алета стомленнай сваёй далонню
трымае жменю свежых абрыкосаў...
Яны луною граюць маладою,
сабраныя на золку ў белых росах,
мільгаюць рабаціністай красою...
VIII. Жменя чорных парэчак
(Сінія Горы)
На далонях хроснай матухны Ірыны
чорныя насыпаны парэчкі,
што сабраны раніцою ля адрыны...
Яны ноччу асвятлялісь шляхам млечным,
перальваючыся светам цёмна-сінім...
IX. Жменя айвы
(Нарач)
Ахрыста-бэжавай крывёю
ад сонейка налілася айва...
Яна на мужнае далоні
дзядулі-графіка Пятра
лупінкаю іскрыцца залатою...
X. Жменя ажын
(Ерэван)
На далонях крамяных майго брата Мгэра
ляжыць мноства чорна-сініх свежанькіх ажынаў...
Фіялетавыя кропелькі з адценнем шэрым,
быццам бы скаціўшыся са старадаўняй рыны,
у далонях перальваюцца неяк нясмела...
XI. Жменя алычы
(Лусакерт)
У садзе між садовых дрэў сядзіць дзядуля Сарык,
трымаючы ў старых сваіх далонях алычу...
А я сяджу непадалёку, як малы камарык...
І, схамянуўшысь, да дзядулі ўгрунь я палячу,
заўважыўшы, як свецяць ярка-жоўтыя ліхтарыкі...
XII. Жменя глогу
(Лошыца)
Сонца ўстала ўранку на дварэ...
Плынь навокал раздаецца стогнам...
На далонях маткі Лусінэ
ззяе жменя жнівеньскага глогу,
вочы асляпляючы мае...
XIII. Жменя інжыру
(Феадосія)
У бабулі Софы на далонях смірна
кобальтавым перальваецца адценнем
жменя толькі што сарванага інжыру...
Ён у сваім цёмна-індыгавым адзенні
надуваецца паветраным пузырам...
XIV. Жменя туту
(Ерэван)
Чорна-сінім бляскам мяккі тут
на далонях бабулі Святланы
перальваецца... Родны кут
смакам прытарна саладжавым
так пазбавіцца прагне пакут...
XV. Жменя абабак
(Ерхі)
Бабуля Ларыса далоньмі сваімі
трымае шчэ мокрую жменю абабак...
Яны праз хвіліну ўжо будуць сухімі,
ваду з парасона ўсю выліўшы набак,
заззяўшы ў лесе адценнем пастэлі...
ХVІ. Жменя яек
(Эбс)
У бабулі Хільды раннім золкам
на маршчыністых далонях ляжаць яйкі...
І звіняць яны, нібы хрусталь, так звонка...
Ззяючы навокал белізною чайкі,
моцна вырываючыся вонкі...
сакавік, 2017
Свидетельство о публикации №117032210191