Адварот ёсць усяму

Адварот ёсць усяму,
Як ні стрымлівай павецце,
Калі ведаеш, каму
Прыгажэй жывецца ў свеце.

У новым свеце шмат пакут,
Не зайздросцяць нават хмары…
За святліцаю на ўскрут –
Выйшлі на світанку мары.

Сорам выкрыць напрасткі
Запазычаныя страты,
Бо не ведаюць жанкі,
Дзе губляюцца зарплаты.

Не ў грашах, кажу вам шчыра,
Дробязь узгадала тут:
“Не да жыру – былі б жывы”.
З беспрацоўя гіне люд.
02.05.2016


Рецензии