С. К

Імёны маіх сяброў, раскіданыя камянямі,
Гэта не проста літары, складнікі "А" класа.
Зямля іх забрала з болем, вырвала з каранямі,
І праглынула бязлітасна, як паядаюць мяса.
Час патрабуе платы, час забірае лепшых,
І калі ў цішыні магільнай развітання чарговага
Мы ўспамінаем тых, што былі першымі з першых,
Глядзім у вочы часу, пытаемся: "Хто на новага?"
Зямля нас прымае планава, нібыта свае таблеткі.
Ёй, каб быць на арбіце, патрэбна стабільная маса.
Слязьмі вяртаецца дождж, плямамі крыві – кветкі,
А людзі ва ўлонне зямлі вяртаюцца, як мяса.
І гэта не гульня больш, а неба – не арбітр,
Калі з сямі Сяргееў застаецца ў гульні трое.
У кожнага быў свой шлях, свая арбіта,
У жыцці кожнага было месца герою.
Кара нябёсаў бязлітасная – мы каравай адзіны,
Хтосьці адкусвае кавалачкі, закопвае на потым.
Іду па старых могілках, надмагіллі – памяці міны,
Пераступаю цераз сябе, маўчу з поўным ротам.

20.03.2017


Рецензии