Пра некага

Аднойчы
Закахалася звычайная дзяўчына.
І ў яе думках
Адбывалася нешта неверагоднае.
Быццам
Выбух Сусьвету.
Быццам
Пераблыталіся сузор'і.
Быццам
Зьніклі акіяны
З рознакаляровымі рыбамі
Й нябёсы
З прыгожымі маленькімі птушкамі.

Аднойчы
Закахалася найзвычайнейшая дзяўчына.
Тая, што заўсёды
Хадзіла моўчкі.
Тая,
што ніколі не была
Чыёй-небудзь.

Дзяўчына закахалася,
а я нават не ведаю,
Пра каго гэты верш,
Таму што ў галаве
Толькі мроі
Й чужыя
сузор'і.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →