Цуды

Калі цябе няма,
я не магу дыхаць.
З-за матылёў у лёгкіх,
якія нібыта
зроблены з волава,
мне бракуе паветра.
Сэрца выбухае
з кожным тваім словам,
што гучыць у маіх успамінах
музыкай,
сонейкам,
ціхім шэптам.
І я ўсьміхаюся
зноўку і зноўку
ў цемру сваіх мрояў,
у бясконцасьць пачуцьцяў,
у пустэчу цябе.

Насамрэч,
справа не ў гэтым.
Не ў тым, як ты выглядаеш.
Не ў тваім голасе.
Не.
Я проста ведаю,
Чаго мне дакладна
зараз не хапае.

Цябе.


Рецензии
Добрый день!

Хочу, чтобы Вы познакомились с творчеством этой поэтессы.
http://krismonstr.livejournal.com/

Сергей Кузин Киев   02.05.2017 12:18     Заявить о нарушении