Любовiкi

Каханькі
нарабілі на мне слядоў.
расцалаваная скура.
разабдыманыя паліто.
кашулі.
сукенкі.
спадніцы.
райстопы.
прыціскаюць да сценкі
тым-што-мае-забыцца.

Але з цэнамі на адзенне, 
нават гномаў-любовікаў
выкінуць
не атрымліваецца.
куды там ч.-надта-балючага
ўрачыста
да анучаў
шэрагу далучыць.

Прыходзіцца часта
ў ванне
спадзявацца,
што чалавекаў
можна сцерці з сябе
ці змыць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →