Знiкненне

Калі яны вырастуць, землі залье вайна, і з кожным струменьчыкам будзе вяршыцца суд. Ці знікне краіна, у якой усё жыццё — турма?
Мой брат па зямлі, заклінаю, застанься тут, не лётай варонай, нібы немаўля не спі! Любую пачвару з карэннем цягні з нутра... Ці знікне краіна? Чаго на яе глядзіш ды кроку не робіш, баішся жалезных крат? Пакуль яны сцямяць, чаму арганізм маўчыць, да чорта ўсе зваляцца, умеюць адно — пішчаць. Прайшлі тыя дні, калі раны маглі лячыць, цяпер толькі кроў, у яе пырсках змагацца час.
Мой брат па зямлі ў люстэрку ўбачыць труп ды здзівіцца: "Хутка я кіну так многа піць!" Кабета ў ложку працягне руку-труну, з падтэкстам пакліча: "Ты можаш мяне любіць!"

Эй ты, абывацель, ці здраднік, ці сябар, ці... Навошта "жывеш", варушышся, гніеш як гаць? А дзеля краіны зеро ды сваё "прости" з пакрыўджаным выглядам, быццам табе пляваць.
Ці знікне Радзіма, дзе продкі ўстаюць з магіл, бо больш не гатовыя дурасць далей цярпець? Калі людзі вырастуць, неба згарыць у агні.
Калі? Цяпер.


Рецензии