Вядома ж, ты ведаеш

Вядома ж, ты ведаеш, як усё цудоўна,
Калі можна разам ісці па жыцці,
Калі у каханні, у радасці, у горы,
Заўсёды з усмешкай, заўсёды ўдваіх.

Вядома ж, ты ведаеш, як усё лёгка,
Калі ў хаце працу ўсю разам рабіць,
Няважна прыбрацца, або вымыць посуд,
Ці бавіцца з дзецьмі, ці ежу варыць.

Вядома ж, ты ведаеш, як гэта важна,
Калі ёсць давер і надзея ў сям'і,
Надзея на пэўнае добрае заўтра,
На заўтра ў каханні, на заўтра ўдваіх!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →