Кра на

Кожны год, як збянтэжаны дзень
Зноўку корміць сваім абяцаннем.
І знаёміць з адсутнасцю сцен
Праз дарэмныя тут намаганні.

Хтосьці кажа на краіне праклён,
Крумкачамі загаджаны вынік.
Што рабіць, калі гэта твой дом
І, напэўна, канчатковы прыпынак.


Рецензии