Пахаванне Рэнi

POGRZEB RENI, Bruno Jasien'ski
пераклад

1.
Носяць зялёныя сукні з мусліну і траваў,
Бы ў вар'ятаў іх зрэнкі ўцяклі з вачэй.
Пэўнай ноччу іх бачылі ў мораку става,
дзе спяць жоўтыя лебедзі сярод чорных лялЕй.

Калі хіжыя пальцы як лютыя павукі
Распусцяць на клавішах, накажуць напружыцца –
Каровы загыркаюць у аборах гнаныя на лугі,
пацукі выйдуць з нор на луну касапурыцца.

Жудой зіхаціць штодзённа халодная раніца.
У пакоях шэпчуцца шафы і танцуюць качалкі.
Начамі хтось доўга за тынам маім бадзяецца...
А сёння пакінуў мне на парозе фіялкі...
 
2.
Прыехалі ўвечар скрозь змрочны туман.
Не выйшаў ніхто адчыніць ім вароты.
Далёка ад хатаў спынілі рыдван.
На задніх усходах захлюпалі боты.

Не бачыў ніхто іх паперад і зноўку,
Нарцысы і ружы ў далонях былі.
Калі яны зніклі навекі на золку,
Наверсе ціхутка слёзы хтось ліў.
 
3.
Паяц крочыў па пакоі,
Ледзве на нагах стаяў.
Нехта ў зале зменьваў строі,
І ўвайсці не дазваляў.

Аа аа
Малюта мая будзе спаць.
Не ўпушчу сюды вас, людзі,
Яшчэ хтось яе абудзіць.
І надзьмецца ветрам зала
ды дзвярыма грукне.
 
Аа аа
Малюта мая будзе спаць,
Вернецца сягоння з бала
У вячэрняй сукні.
 
4.
Апраналі яе паціху, гадзіннік глыбока спаў.
Двое надзявалі чаравічкі, адзін насіў кветкі.
Тульпанаў не мог знайсці, ва ўсіх садах ён шукаў.
Белыя кветкі, да ног Багародзіцы кветкі.
Хтосьці хоча са мной сустрэцца?
Зараз ужо ноч.
Перадайце ім: я знік.
Хай ідуць адсюль. 

62-622 не мой нумар...
Паяц крочыў па пакоі
Ажно да світання.
Доўга ёй змянялі строі.
І шчэ без убрання.
Ох, жыццё парой брыдА.
Захапіла паЯца сцяна.

Аа аа
Глянь, глянь, як гожа!
Не спадаў шчэ ён жа!
Крочыў, крочыў, сцежку мацаў
і кульгавіў слепа...
Хай яны сабе ідуць.
Зноў нашто яны гудуць
one-stepa. 

Рэня не хоча скакаць...
Рэня зусім стамілася...
Скажыце, каб перасталі.
Ужо вельмі позна.
Набліжаецца світанне.
 
5.
Зараз ноч кудахча як курыца.
Знесла круглае маладзіковае яйка.
...Бачыш, а ён не знёс, таму слёзна жмурыцца.
Ідзі сюды, для цябе мая байка.
 
Жыў сабе калісьці паяц.
І смяяцца зусім не ўмеў.
Цынамід ён аднойчы з'еў.
Захварэў і пазней памёр.
Аа аа

Зорачка з неба зляцела.
Маленькая такая навэла.
І ўсё адно ўсім.
Кожны заняты сваім.

6.
Калі хадзілі навакол, штось тады шапталі.
Мелі твары нежывыя й ніці запляталі.
Хтось прыходзіў незнаёмы і прасіў рукі.
Указалі мы на месяц, скурчыўся і сціх.
Так так так так
Такая малая фігурка
Выцягвалася, слухала,
Сланялася, цьмянела.
Схавалі месяц тучы –
З этажэркі зляцела!...
Ааааа!!
 
7.
Па вадзе пайшлі кругі.
Дужа – мала – дужа.
Нехта бачыў, як уцяклі
і стапталі ружы.


Рецензии