Ачышчэнне

Светлая прастора, сіні далягляд,
Стромкія бярозы, стрэхі сонных хат.
Ліст засохлы, жоўты на вятру трымціць
Ды сняжок бялюткі пад нагой рыпіць.
Дыяментаў россып бліскае здалёк –
Выткала завея белы дыванок.
Лес стаіць далёкі, нібыта мяжа.
Светла…
               Адчуваю: чысціцца душа.


Рецензии
Вельмi прыгожы верш,Святлана...

Шчыры дзякуй!

Вiншую Вас са святам!!!

Шчасця, здароўя, поспехаў ва ўсiх справах!

З цеплынёй,
Таня.

Татьяна Егоровна Полякова   08.03.2017 22:44     Заявить о нарушении
Таццяна, узаемна - са святам Вясны!!!♡
Хай ваш настрой і стан душы ніколі не залежаць ад надвор'я, а сардэчная цеплыня блізкіх людзей, як тое сонейка, заўсёды сагравае вас. Тыя ж хмаркі,якія часам набягаюць на жыццёвф небасхіл, не здолеюць закрыць ад вас сонейка!
З цеплынёй: Святлана.

Светлана Быкова   09.03.2017 21:53   Заявить о нарушении