Прабачце

Апошняя нядзелька прад вялікім постам,
Дзень велічны, але ж, скажу я вам, не просты
І ў знак вышэйшага прад Госпадам змірэння,
Прашу ва ўсіх, з кім я знаёмы, прабачэння.

Прабачце, калі словам вас зняважыў,
Альбо, у людскім натоўпе не заўважыў,
На чый, быць можа, шлях патрапіў нечакана,
Пакорай сёння я апанаваны!

Прабачце ўсе, чыіх не апраўдаў чаканняў,
Дый не заўважыў моцнага кахання,
За, можа быць, нявыкананае абяцанне,
За ўсё сваё я атрымаю пакаранне.

А я ўжо ўсіх прабачыў, крыўд не заўважаю,
Усіх сяброў, знаёмых вельмі паважаю,
Прабач і ты, Гасподзь, я буду верыць,
Што стане свет ад гэтых прабачэнняў светлым!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →