Янку Непачаловичу прысвячаецца...

Напэўна, Бог цябе паслаў
Прыгледзець парастак маленькі,
Які упарта вырастаў,
Лісты выкідваў, як каленцы.

Ты кожны подых адзначаў,
Радкоў глыбінныя высновы...
Настаўнік, ты не раз казаў:
-- Жыцця пачаткам стала Слова!


Рецензии