Не свае - чужыя

Ехаў дзедка на кірмаш...
                К.Крапіва

Ехаў дзядзька на кірмаш
Ды адзін, без бабы.
І гарэлку не здарма ж
Ён цягнуў не слаба.

Ні сварыцца з кім няма,
Ні ўшчыпнуць для смеху.
Ні за грошы, ні дарма
Не наробіш грэху.

Пад узгорак, або ў гразь –
Гэта ўсё прычыны:
Чарку – хрась, другую – хрась…
Зможыўся мужчына.

Ды разумны быў канёк,
Ведаў пра каханку:
Ён павозку прывалок
Аж да яе ганку.

Як убачыла яна,
Што вазок прыехаў,
Ў двор загнала скакуна,
Ад люцкога смеху.

І не стала папракаць:
“Што, гад, зноў напіўся?”
Прынялася распранаць –
Рада, што з’явіўся.

З гэтым скончу свой расказ,
Людзі дарагія.
Праўду кажуць, любяць нас
Не свае – чужыя.


Рецензии
Праўду кажуць, любяць нас
Не свае – чужыя.
****************
Чамусьці так атрымліваецца... Родным людзям мы да ляпачкі! :-))

Анна Атрощенко   22.07.2017 16:40     Заявить о нарушении
Шаноўная Ганна! Вялікі Вам дзякуй на тым, што Вы завіталі на маю старонку. Зычу Вам шматгадовага здаровага асабістага і творчага жыцця. Дзякуй Вам за пячшчотнасць, якую я адчуваю праз Вашу творчасць.

Николай Пасеев   23.07.2017 11:44   Заявить о нарушении