Мы кудысьцi iшлi...

Мы кудысьці ішлі па шашы.
Удваіх. І былі не знаёмы.
Мой "таварыш па кроку" спяшыў —
як нажніцамі, спрытна "крышыў"
"снегадожжа" нагамі. Дадому?

Я за ім ледзь услед паспяваў.
Плыў на крылах "нятуташніх" мараў,
муляў думкі нязробленых спраў,
навакольныя цуды "збіраў"
і яшчэ... (выбачайце!) кімарыў.

Ен не спаў.  І размовы не вёў.
Хоць ужо мы "зрадніліся", двое,
не прамовіў і некалькі слоў
на якойсці з вядомых мне моў,
каб спытацца, адкуль я і хто я.

Ну і я ўжо яго не чапаў,
не пытаўся: "Шо пехай-та, дружа?"

Ды раптоўна...
мой погляд упаў...
на адно ачмурэннае "Ваў!" —
у чарнюткай "расталіне-лужы"

мне "адкрылася":

я — гэта ён,
ну а ён — гэта я, бы ў люстэрцы.
І у нас на дваіх —
парасон,
пара рук,
пара ног,
пара берцаў,
і адна
(ну, нарэшце!)
душа
(аказалася, гэта — нямала!),

што ляцела
за целам,
бы шар,
і сваё
як сваё
не ўспрымала.)))


Рецензии
Какой неожиданный и !!!!! финал. Восторг! Это - СтихоТВОРЕНИЕ!
Это-Поэзия.
)

Зинаида Полякова   05.02.2017 21:44     Заявить о нарушении
Дзякую, Зіначка! Не ведаю толькі, ці зразумелы ён, верш гэты. Асабліва фінал.))))

Лаззаро   06.02.2017 20:48   Заявить о нарушении
А што тут незразумелага? Калi душа ляцiць наперадзе "цягнiка" ))))) З маёй гэта раздваенне адбываецца амаль штодзень. З цеплынёй

Зинаида Полякова   06.02.2017 21:28   Заявить о нарушении
Усё так!))) Значыць, гэта здараецца не толькі со мной.)))))

Дзякую, Зіначка!

Лаззаро   06.02.2017 21:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.