Цягнiк лета
Хмары ляжаць на зямлі...
Дэкорам вясёлкі круцяцца -
Квецень мяце па раллі.
Ластаўкі - вострыя крыкі.
Высяў бронзавы звон!
Паўднёвасць сыходзіць. У рыкі.
У рыпы - буялы адхон...
Лета цягнік. Маланка?
Маланка - як лета цягнік!..
На колах імчыць альтанка.
І я - не яе будаўнік.
Свидетельство о публикации №117012905945