Толькi гэтага мала

Аблятае лісцё -
Залатая навала.
Залатое асцё.
Толькі гэтага мала.

- Ты - адкрыццё!
Усвядомлена стала.
Завіруе жыццё!..
Толькі гэтага мала.

"А! Пачуццё!" -
Рэха крычала. 
Ні енк ці выццё.
Толькі гэтага мала.

- Адыдзі, небыццё...
Знямела!!! Змаўчала!!!
- Выклікай на біццё!
Толькі... гэтага мала.


Рецензии