Асiрыйцы i Арыйцы

Недзе там, дзе асірыйцы
Ваявалі між пяскоў,
У Нямеччыне арыйцы
Толькі рыліся - з вякоў...
У Еўропе. Дзе абцасам
Пройдзе вермахта салдат.
Пад яго нагой, як прасам,
Учарнее дом і сад.
Утапічныя арыйцы!
Гулам збройных ступакоў.
Быццам тыя асірыйцы,
Лягуць пылам між вякоў...
...О, Нямеччына таемнасць:
Точыць хібы пераемнасць?
Філасофіі насенне -
Чар чарнюткіх аднаўленне?!
Мапа неба на зямлі,
І нябёсы на раллі...


Рецензии