Ніхто ніколі па ахвоце не будзе на цвіках сядзець ці на калючым і іржавым дроце , што па жывым дзярэ нас на шматкі , на дробныя кавалкі рве . І кожны... кожны з нас ў сваёй самоце ,у адзіноце марыць пра жыццё, шчаслівым мае быць што і заможным. Здароўе і настрой таксама , што дАлей жыць даюць , наперад папіхаюць, каб нешта бачыць , адчуваць, за гарызонт з адкрытымі вачамі крочыць, нідзе не збочыць і не саступіць ... таксама вельмі важныя ! Так не бывае зараз. На жаль, нам лёс дае іспыт ізноў , гадоў таму як сто. Як і тады грамадства зноў бурліць...пакуль што толькі дах не зносіць... А я чакаю, спадарства, чакаю . Чакаю я... Бывае, і забываю... і цвік, і дрот ... і гідкае жыццё сваё... І Ваша , спадарства , ... і Ваша
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.