Сустрэча

У чоўніку, з дошак сасновых
К табе прыплыву ,дарагі.
На сонечных хвалях ружовых
Па плыні жыццевай ракі.

Збяруся ў дарогу, вясною,
 Як квецень убеліць сады,
Я буду тваей маладою,
 А ты - для мяне малады.

І кіне нам сонца пярсценак
Па Прыпяцкай гладзі вады
Ад ростані доўгай збавенак,
Ад роспачы, болю, тугі...

Не рукі сплятаем, А душы.
А неба нам будзе вянцом.
 Імкнемся ў дарогу ўжо рушыць
За зоркай сваей і святлом.


Рецензии