МРОи

Падаруй мне вечар успамінаў
Маладосці нашай хараство,
Каб каханне з водарам язміну
Чыстай явай у часе ўсплыло.

Прытулюся сэрцам янямелам
Каб яно хоць крыху ажыло
 І дрыготкім голасам нясмелым,
Пагукаю з небыцця яго.

Як забраць у вечнасці імгненне,
Ці якой цаною заплаціць,
За яго імгненнае спыненне,
 Каб Таго да вуснаў прытуліць.

А віно уграе ў бакале
І сляза з вачэй ужо бяжыць.
гэтак шумна, але пуста ў зале,
 Бо жаданне праз натоўп ляціць.

Не кранай ціхутка маю руку,
не заві к застоллю і сябрам,
 Ці не чуеш успамінаў гуку.
Ці не бачыш? Я - не тут, а - там..

 Ты не руш мой вечар спадзявання
Гэтак цяжка мне папаць туды,
Дзе цвіло язмінава каханне,
Сярод веснаў, лета, і зімы.


Рецензии