Бычок

З лесу выкаціў Бычок
Мокры свой сцюдзены бок
Незвычайны то цялок-
Гэта рэчка-ручаек.

Ен у лесе нарадзіўся
І да Сцвігі далучыўся.
Праз азеры ен бяжыць
Ціха песеньку журчыць.

Па -над  ім - масткі -дарожкі,
У берагах - дубы-бярозкі.
Ен у летнюю спякоту
Здыме  стому і ляноту.

Узімку дужы наш Бычок,
Не хаваецца ў лядок,
Увосень рыжы, як лісіца,
Лісце жоўта ў ім кружыцца.

А вясной ў пралесках тоне,
У лясным птукшыным звоне,
Дзе вада яго іскрыцца,
Дужы зубр ідзе напіцца.

Сілу рэчка ўсім дае,
Што з зямлі, лясоў нясе.
На карэньчыках, на травах,
На лістоў шаптаннях- мовах,
 Та настоена вадзіца,
 Ад якой усе маладзіцца.

На Бычок не наглядзецца,
 Сэрца ў грудзях шчасна б'ецца.
Ля яго лагодна вельмі.
Ад Палесся - у захапленні.


Рецензии