Белакрылыя птушк

Ёсць у мяне чароўны край
Маіх адзінокіх, але светлых думак,
Дзе раніцай бяжыш па расе,
Басанож, уздоўж залацістага поля
І цябе вітаюць сінявокія валошкі,
І ты ўсміхаешся ім у адказ.
А ў сінім небе вольна лунаюць
Белакрылыя  птушкі.
Яны, нібы белы воблак,
То набліжаюцца да зямлі,
То аддаляюцца ад яе.
І адтуль, з небнай высі,
Птушкі ўзіраюцца ў вялікія
Сінія вочы рэк і азёр,
Любуюцца зелянінай лясоў,
Золатам збажыны.
Белакрылыя птушкі
Распасцёрлі над зямлёю
Свае ахоўныя крылы,
Якія асляпляльна зіхацяць на сонцы.
Гэты белы воблак паступова
Падымаецца ўсё вышэй і вышэй.
І вось ўжо ён ператварыўся ў маленькую,
Ледзьве бачную, белую плямку.
А неўзабаве і зусім знік з вачэй.


Рецензии