Не паражня

Пад час хрысцінаў Васілісы,
Унучкі меньшай ад дачкі,
Такі вось роздум асабісты
Напоўніў гэтыя радкі.

Маё жыццё спыніцца мусіць
Як і бацькоў, як і дзядоў,
Ці прашчураў, што з Беларусі
Свой род вялі з сівых вякоў.

Але ж пакуль не склаў я крылы,
Пакуль развагу не згубіў,
Удзячны лёсу, бо шчаслівы
Унукаў нянчыць дарагіх.

А ўбачу праўнукаў прыгожых
(Калі ўжо ўнукаў пажаню),
Удзячны буду табе, Божа,
Што я не жыў упаражню.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →