Друцкае княства

На старажытным Друцкім княстве
Ляглі даўно пласты вякоў.
І вельмі цяжка дакапацца
Да праўды-крыўды тых гадоў.

Але ж знаходзіцца аматар,
За ім другі. І вось ужо
Пайшлі рэлікты-экспанаты:
Метал, аб’едзены іржой,

Прыборы зробленыя з гліны,
Даспехі воінаў былых,
А побач – пацеркі з бруштыну,
На прыгажунях што былі,

І косці, прашчураў шкілеты.
Ім непрыемны пошук гэты.


Рецензии