Паштовая сувязь

Як утварылася ты, пошта,
Калі з’явілася, навошта?
На гэта каб знайсці адказ,
(Што зацікавіць, мо, і вас),
Хачу ў гісторыю зірнуць,
Пласты вякоў перагарнуць…

Спачатку позірк накірую
Ў мінуўшчыну зусім сівую.
Тады злаваў патоп бурлівы,
І гром стыхіі гаварлівы
Маланкам гулка падпяваў,
Трывогу Ною навяваў.
А Ной, біблейскі патрыярх,
Бярэ з каўчэгу пару птах -
Варону й голуба сізога -
І адпраўляе іх ў дарогу,
Каб ведаць, ці спынілісь воды
Раз'юшанай грахом прыроды.
Лянівы воран хуценька вярнуўся –
Да глебы ён не дакрануўся.
А галубок лятаў, лятаў…
Упарта Ной яго чакаў.
І вось, нарэшце дачакаўся,
Ды ўзрушана расхваляваўся,
Бо галубок прынёс галіну
Зламаную з куста масліны.
То вестка добрая была -
Стыхія ўрэшце знемагла.
Так першы голуб - паштавік
Для службы чалавеку ўзнік.

Наступны прыклад з даўніны
Грэка-пярсідскае вайны.
Пад Марафонам бліз Афіны
Ў парыве мужнасці адзіным
На прыступ персаў грэкі ўзялі
І са сваёй зямлі прагналі.
Каб абвясціць хутчэй сталіцу,
Была патрэбна калясніца,
Але праз жорсткі бой так сталась,
Што з іх ніводнай не засталась.
Тады быў выбраны пасланец
Адважны воін атціканец.
Увесь свой шлях па сонцапёку,
Праз ледзь стрыманую спякоту,
Насустрач сухавею ветру
Сорак два з гакам кіламетры
Ён шпарка-шпарка бег, не йшоў,
І з тым у летапіс ўвайшоў.
Той воін грэчаскі - кур'ер,
Сучаснай пошты піянер.

Няспынным бегам марафонца
Бягуць, бягуць гады бясконца…
Ужо не толькі каралі
Ды імператары маглі
Паслаць пакет, пісьмо, паштоўку,
І просты люд адчуў, што лоўка
Паслугай пошты карыстацца.
На яе можна спадзявацца.

А на абсягах майго краю
З ранняй гісторыі паштовай
Я чую цокат ад падковы,
Ды звон званочка, што з Валдаю,
То сумна б'е, а то спявае
Вясёлым звонам дзінь-дзінь-дзінь.
…Сярод снягоў, куды ня кінь,
Імчыць паштовая карэта.
У ёй дзяржаўныя пакеты,
Паштоўкі з вершамі, лісты.
Тут не да лёгкай драматы.
Тым больш, што вунь з-за небакраю
Імгліста хмара нарастае.
Калючы вецер, як скразняк,
Забіўшы дых, ударыў так,
Аж заслязілісь самі вочы.
Празрысты водгук ад званочка
З захлёбамі стаў галасіць,
Ды снег наўкол пайшло круціць.
Карэту кідала ў бакі.
Тут жа галодныя ваўкі
Здабычу лёгкую пачулі,
Ад тракта тройку адвярнулі.
Ямшчык валок каней рукамі,
Нашчупваў каляю нагамі,
З ружжа ў паветра ён паліў -
Драпежнікаў не падпусціў,
Са страмянным ва ўпражку стаў,
Але ж у тэрмін пошту здаў!

Вось тут убачыў я выразна
Учынак мужнасці, адказнасць
Да адпраўленняў, што прымалі
І з яма ў ям перадавалі
Паштавікі у пэўны час.
Здаралась так у іх не раз,
Бо не здарма узнікнуў спеў
Пра ямшчыка, што захварэў.

У мностве ж нашых бурных дзён,
Пярэдні край – то паштальён.
Са сваёй сумкі ён, як з рога,
Для ўсіх багацця мае многа.
Гэты душэўны дабрадзей -
Падтрымка для старых людзей,
Надзея маладым ў растанні,
Чакаючым любві пасланні.
Ды вы ўзгадайце вопыт свой,
Калі расстаўшыся з сям,ёй,
Лісты, паштоўкі самі слалі,
Як з нецярплівасцю чакалі,
Калі ж, калі падыйдзе ён,
З чароўнай сумкай паштальён.

Так, сувязь-пошта ўжо, як трэба,
Задавальняла ўсіх патрэбы.
Але імклівае жыццё
Электрасродкаў развіццё
Узнесла моцным канкурэнтам.
Каб не згубіць сваіх кліентаў,
Паштавікі з усіх краін
Парадак ладзілі адзін.
З'яўленнем маркі "Чорны пенні"
Былі пакладзены ступені
Рэформы зносінаў паштовых,
А на узгодненых умовах
Сусветны створаны саюз,
Ў які і наша Беларусь
Належным чынам уступіла.
Бо ведама ж - ў адзінстве сіла.
Толькі сумесным намаганнем
Прадоўжыць пошта існаванне.
                *
Кур'ер, ямшчык і паштальён
З былых вякоў да нашых дзён,
Сувязь паштовую стваралі,
Нам эстафету перадалі.
І мне выпадак дараваў
Карысным стаць да гэтых спраў.


Рецензии